Мінфін не адмаўляецца ад ідэі падатку на дармаедства

Пра гэта намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч распавёў у інтэрв'ю "Народнай газеце".



Па словах чыноўніка, адным з варыянтаў такога падатку мяркуецца увядзенне сацыяльнай карткі. Працуючым яна дазволіць атрымоўваць набор сацыяльных паслуг бясплатна. А тым, хто афіцыйна не аформлены на працу, давядзецца аплочваць кошт гэтых паслуг.


 
У Міністэрстве фінансаў кажуць, што плаціць трэба за паслугі аховы здароўя, адукацыі, ЖКГ і транспарту. Праўда, чыноўнікі дагэтуль не могуць вызначыць пералік грамадзян, якія трапляюць пад катэгорыю "дармаедаў".



Раней паведамлялася, што штогадовая сума падатку можа скласці 2,6 млн рублёў (каля 280 даляраў паводле цяперашняга курсу).



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі