Мінгарвыканкам: Ацяпленне ў жылых дамах будуць уключаць з 2 кастрычніка

Паведамляецца, што мінскія ўлады прынялі рашэнне "з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор'я".


БЕЛТА адзначае, што калі тэмпература паветра стане вышэйшай за 10 градусаў цяпла, ацяпленне памяшканняў будзе праводзіцца "ў рэжыме пратаплівання". А калі тэмпература паветра будзе працягваць павышацца, ацяпленне могуць адключыць.

Нагадаем, сіноптыкі прагназуюць, што на наступным тыдні халады адступяць і ў Беларусі пацяплее.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі