Мінімальны заробак у Беларусі вырасце на 45 рублёў

Мінімальны заробак у Беларусі вырасце на 45 рублёў

З 1 студзеня 2020 года ў Беларусі вырасце мінімальны заробак. У адпаведнасці з урадавай пастановай (№ 582 ад 29 жніўня), павелічэнне складзе 45 рублёў — з 330 да 375 рублёў.

З 1 студзеня 2019-га мінімальны заробак у нашай краіне быў павялічаны на 25 рублёў.

Раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас распавядаў пра планы павелічэння да пачатку 2020 года мінімальнай зарплаты да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэту. На сённяшні дзень гэта амаль 474 рублі. Атрымліваецца, што ў бліжэйшы час гэты праект не будзе рэалізаваны.

Мінімальны заробак у Беларусі вырасце на 45 рублёў
government.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі