Мінімальны заробак у Беларусі з Новага года вырасце на 71 рубель

У Беларусі падымуць мінімальны заробак / Еўрарадыё
У Беларусі падымуць мінімальны заробак / Еўрарадыё

У Беларусі з 1 студзеня вырасце мінімальны заробак, заявіў кіраўнік урада Раман Галоўчанка. Ён павысіцца на 71 рубель.

Па словах Галоўчанкі, якія перадае БЕЛТА, сёлета мінімальны заробак вырас на 15,6%: на пачатку года ён складаў 418 рублёў, цяпер — 483 рублі. "А з 1 студзеня яго памер будзе дадаткова павышаны на 14,7% і складзе 554 рублі. Такое рашэнне ўрад прыме ў бліжэйшы час", — анансаваў чыноўнік.

Таксама ён заявіў, што ў кастрычніку заробак (верагодна, маецца на ўвазе сярэдні) у беларускай эканоміцы — 1636 рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі