Мінімальны заробак у Літве ў 4 разы вышэй, чым у Беларусі
Калі дзяржава гарантуе, што беларус атрымае крыху больш за 83 долары, то найменшы заробак у Літве — 338 долараў (табліца)
Вядома, што Латвія, Літва, Эстонія і Беларусь — краіны вельмі розныя, але штосьці нас яднае. Напрыклад, тое, што і ў нас, і ў краінах Балтыі закон вызначае велічыню мінімальнага заробку. Еўрарадыё вырашыла параўнаць, на якую мінімальную суму можа разлічваць беларус і яго еўрапейскія суседзі.
Мінімальны заробак беларуса з 1 жніўня 2009 года складае 229 700 рублёў — гэта аж 83 долара паводле курсу Нацбанка. Такі заробак для нас усталявала Міністэрства працы, кажа прэс-сакратар Нацыянальнага статкамітэта Алена Кандраценка, а яе ведамства ведае сярэдні заробак беларуса.
Алена Кандраценка: "Налічаны сярэдні заробак работнікаў Рэспублікі Беларусь ў жніўні 2009 года склаў 1 043 494 рублі".
То бок, сярэдні заробак беларуса без уліку падаткаў — каля 380 долараў. Такую мінімальную суму гарантуе сваім грамадзянам Латвія, распавядае кіраўнік аддзела заробку Статыстычнага бюро Латвіі Эрвіс Рэкке.
Эрвіс Рэкке: "Мінімальны заробак у нас 180 латаў (372 долары) на месяц. У мінулым годзе было 160 латаў. Павялічылася на 20 латаў з 1 снежня 2009 года. Але ў нас даволі цяжка пражыць на мінімальны заробак".
У нас таксама цяжка пражыць на мінімальны заробак, спадар Рэкке.
Сярэдні заробак латыша — каля 1 000 долараў, працягвае Эрвіс Рэкке.
Эрвіс Рэкке: "Сярэдні заробак у другім квартале гэтага года быў 473 лата (977 долараў) супраць 477 латаў у другім квартале мінулага году — паменшыўся на 1%. Нета-заробак (заробак пасля выліку падаткаў. — ЕРБ) — 354 латы (730 долараў), а летась — 348 латаў".
Падаткі "з'ядаюць" каля чвэрці заробку латыша, але і пасля гэтага ён атрымоўвае ў два разы больш за сярэдняга беларуса.
Літва прапаноўвае самы нізкі мінімальны і сярэдні заробак сярод краін Балтыі: 338 і 919 долараў адпаведна, кажа прэс-сакратар Дэпартамента статыстыкі Літвы Бірутэ Сталітэ.
Бірутэ Сталітэ: "Мінімальны заробак з 2008 года — 800 літ (338 долараў), стабільны. Сярэдні заробак брута — 2173 (919 долараў), а на рукі — 1688: у нас вялікія падаткі, а ў вас як?"
Дзякуй богу, не такія вялікія: 12% падаходны і 1% у пенсійны фонд. А ці хопіць мінімальнага заробку, каб пражыць у Літве?
Бірутэ Сталітэ: "Вядома, не хопіць. Яго хопіць толькі зімой за кватэру заплаціць. Калі ў Вільні. Але і ў іншых месцах камунальныя паслугі шмат каштуюць — 500-700 літаў. Пражыць можна, каб з голаду не памерці. Але з дзецьмі вельмі цяжка".
У самым лепшым матэрыяльным становішчы апынуліся жыхары Эстоніі. 406 долараў — мінімальны заробак і 1187 долараў — сярэдні, даведалася Еўрарадыё ад прэс-кансультанта Мінстата Эстоніі Маркіты Гойцісэм.
Маркіта Гойцісэм: "Мінімальны заробак с 1 снежня 2008 года — 4350 крон (406 долараў). Сярэдні заробак за другі квартал 2009 года: брута — 12 716 крон (1187 долараў), а нета — 10 330".
Паводле дадзеных еўрапейскага статыстычнага бюро Eurostat, Літва, Латвія, Эстонія — рэгіён, дзе мінімальны заробак адзін з найменшых у Еўропе. У Францыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі і краінах Бенілюкса мінімальны заробак складае 1 450 долараў.
Фота — Газета.ру

Заробак у Беларусі і краінах Балтыі |
||||
Краіна | Мінімальны заробак | Сярэдні заробак | ||
У рублях | У доларах | У рублях | У доларах | |
Беларусь | 229 700 | 83 | 1 043 494 | 378 |
Эстонія | 1 121 256 | 406 | 3 277 676 | 1 187 |
Літва | 934 392 | 338 | 2 538 042 | 919 |
Латвія | 1 026 076 | 372 | 2 696 299 | 977 |
Фота — Газета.ру