Мінінфарм зоймецца фрылансерамі і нацыянальным тэлекантэнтам

Мінінфарм зоймецца фрылансерамі і нацыянальным тэлекантэнтам

Міністэрства інфармацыі плануе новаўвядзенні ў стаўленні да фрылансераў. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ

"Мне здаецца, трэба вярнуцца да разгляду самога тэрміна "фрылансер" і больш грунтоўна пагаварыць пра гэта і прыўнесці пэўныя ініцыятывы. Мы будзем вельмі шырока прыслухоўвацца да журналісцкай грамадскасці ў вызначэнні ўсіх гэтых пазіцый", — заявіў чыноўнік. 

Дарэчы, цяпер у Беларусі праца фрылансераў не рэгламентуецца і не прызнаецца. 

Таксама Мінінфармацыі рыхтуе пастанову Саўміна, якая будзе прысвячацца выключна нацыянальнаму тэлевізійнаму кантэнту. Па словах Карлюкевіча, цяпер над гэтым дакументам працуюць як супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі, так і прадстаўнікі журналісцкай тэлевізійнай супольнасці.

Міністр паабяцаў, што законапраект падрыхтуюць бліжэйшым часам і вынесуць яго на шырокае абмеркаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі