Мінінфармацыі паведаміла пра тры спосабы аўтарызацыі каментатараў на сайтах

Мінінфармацыі паведаміла пра тры спосабы аўтарызацыі каментатараў на сайтах

Міністэрства інфармацыі паведаміла пра магчымыя спосабы аўтарызацыі каментатараў на сайтах. Як вядома, такая норма прадугледжваецца ў новым законе "Аб СМІ", які Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні

"Парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў будзе вызначацца пастановай урада, таму пра канкрэтыку пакуль казаць рана", — асцярожна гаворыцца ў каментары Мінінфармацыі. 

Аўтарызацыя карыстальнікаў, магчыма, будзе рабіцца праз SMS: уладальнік інтэрнэт-рэсурсу будзе адпраўляць SMS-паведамленне са спецыяльным кодам на мабільны тэлефон карыстальніка. "Ідэнтыфікацыя можа быць ажыццяўляцца і праз нейкі іншы пэўны канал камунікацыі ў выглядзе адрасу электроннай пошты, акаўнту карыстальніка ў сацыяльнай сетцы", — даюць чыноўнікі іншыя варыянты аўтарызацыі.

Кожны, хто ствараў сабе паштовую скрынку на адпаведных інтэрнэт-сэрвісах, можа ацаніць гэты спосаб аўтарызацыі. 

Чыноўнікі Мініфрама спасылаюцца на тое, што іх прапановы не ўнікальныя: "Варта адзначыць, што сёння на большасці інфармацыйных рэсурсаў ажыццяўляецца ідэнтыфікацыя карыстальнікаў тым ці іншым спосабам. Пры гэтым падобныя правілы функцыянавання інтэрнэт-рэсурсаў не ўспрымаюцца карыстальнікамі як замах на свабоду меркаванняў, перакананняў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі