Міністарка абароны Чэхіі заклікала да выхаду з ААН
Яна Чарнахова
Міністарка абароны Чэхіі Яна Чарнахова пасля антыізраільскага галасавання ў ААН заклікала да выхаду Чэхіі з гэтай арганізацыі.
"Роўна тры тыдні таму ХАМАС забіў больш за 1400 ізраільцян. І толькі 14 краін, у тым ліку і наша, выступілі супраць беспрэцэдэнтнага тэракту, учыненага тэрарыстамі ХАМАС. Мне сорамна за ААН. На мой погляд — Чэхіі няма чаго чакаць ад арганізацыі, якая падтрымлівае тэрарыстаў і не паважае асноўнае права на самаабарону. Час прыбірацца з яе", — заявіла Чарнахова.
27 кастрычніка ААН прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала ізраільцян і палестынцаў да міру. Аднак папраўкі, якія асуджаюць напад ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка, у выніку якога загінулі і былі захопленыя ў заложнікі больш за 1400 чалавек, прынятыя не былі.
Супраць іх прагаласавалі ў асноўным мусульманскія краіны, а таксама Беларусь, Расія і Кітай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.