Міністэрства адукацыі змяніла дні рэзервовага тэставання
Абітурыенты / Еўрарадыё
Сталі вядомыя дні рэзервовага тэставання ў Беларусі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі № 93 апублікавана на Нацыянальным інтэрнэт партале.
Згодна з дакументам, тыя, хто не змогуць здаць цэнтралізаванае тэставанне па ўважлівай прычыне ў асноўны дзень, змогуць гэта зрабіць у іншыя.
Выпрабаванні па беларускай мове пройдуць 19 і 21 ліпеня. Па ўсіх іншых прадметах 19 і 23 ліпеня.
З-за сітуацыі з каранавірусам ў 2020 годзе правядзенне ЦТ зрушылі на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.