Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі яшчэ пяцерых адвакатаў
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі яшчэ пяцерых адвакатаў / pixabay.com
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі яшчэ пяцерых адвакатаў. Гаворка ідзе пра Аляксея Бародку, Аляксандра Гурыновіча, Ігара Сцяпанава, Інэсу Аленскую і Дзяніса Шарстнёва. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства.
Бародка, Гурыновіч і Сцяпанаў засталіся без ліцэнзій нібыта за “здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру”. Аленская і Шарстнёў — “з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем камісіі”.
Раней у Мінюсце казалі, што адвакат Інэса Аленская не прайшла пазачарговую атэстацыю. Яна была абаронцай Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіча, Насты Лойкі, Рыгора Кастусёва. У сакавіку над ёю быў суд па артыкуле аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.