Міністэрства юстыцыі вызначыла, якім павінен быць "правільны юрыст"
Вярхоўны суд / Еўрарадыё
Міністэрства юстыцыі зацвердзіла Правілы прафесійнай этыкі асобаў, якія аказваюць юрыдычную дапамогу, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Сярод іншага юрыст абавязаны:
— прытрымлівацца заканадаўства;
— прытрымлівацца агульнапрынятых нормаў прафесійнай маралі, пастаянна падтрымліваючы гонар і годнасць сваёй прафесіі, а таксама асабістыя гонар і годнасць;
— выяўляць павагу да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, быць пунктуальным, карэктным, адказным;
— не здзяйсняць дзеянні, якія дыскрэдытуюць прафесію юрыста;
— пастаянна пашыраць і паглыбляць свае веды ў галіне права;
— прытрымлівацца дзелавой манеры ў зносінах і дзелавога стылю адзення.
Гэта пастанова набывае моц з 1 студзеня 2023 года.
Між тым, ад пачатку 2020-га па верасень 2022 года Мінюст пазбавіў статусу не менш як 70 адвакатаў. "Віна" большасці з іх была ў тым, што яны сталі абаронцамі па палітычных справах. Яшчэ каля 250 адвакатаў самі пакінулі адвакатуру пасля падзей 2020 года. Дарэчы, сярод беларускіхх палітвязняў — шэсць адвакатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.