Міністэрства ЖКГ шукае стрэсаўстойлівага сакратара
З асаблівых патрабаванняў — граматная мова, вопыт працы ад 1 года. Рэзюмэ высылаць з фатаграфіяй.
На сайце Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі з’явілася вакансія на пасаду сакратара ў прыёмную міністра. З асаблівых патрабаванняў — стрэсаўстойлівасць, граматная вусная і пісьмовая мова. Прэтэндэнт на пасаду павінен умець працаваць з офіснай тэхнікай, мець навыкі працы з камп'ютарам. Разам з рэзюмэ трэба выслаць фота, гаворыцца ў вакансіі. За пастаянную працу ў першую змену абяцаюць заробак ад 4,8 мільёнаў.
Дарэчы, галоўнаму інжынеру гэтага ж ведамства абяцаюць 4,3 мільёны плюс прэмію. Фота ад прэтэндэнтаў на гэту вакансію не патрабуецца.
Фота — galima-hr.tumblr.com