Міністр адукацыі: з гаджэтамі на ўроках кожны настаўнік будзе разбірацца сам

belta.by
belta.by

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка заявіў у інтэрв'ю "Беларусь 1", што не забараняў выкарыстанне гаджэтаў на ўроках у школе. "Гэта не зусім так. Але разам з тым мы павінны разумець, што выкарыстанне гаджэтаў не заўсёды ўплывае пазітыўна на адукацыйны працэс", — сказаў кіраўнік мінадукацыі.

Паводле яго слоў, кожны настаўнік сам павінен вызначаць, ці можна дзецям карыстацца гаджэтамі на яго ўроку.

Сам Карпенка ставіцца да выкарыстання гаджэтаў на ўроках адмоўна. Ён кажа, што школьнікі на ўроках, напрыклад, лічаць на калькулятары або шукаюць у інтэрнэце адказы на пытанні з самастойных работ, хоць на тэставанні пры паступленні ў ВНУ гаджэтамі карыстацца будзе нельга. "Тут пытанне стаіць у фарміраванні пэўнай акадэмічнай культуры, якая павінна быць у установе агульнай сярэдняй, вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі", — лічыць міністр адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі