Міністр эканомікі Беларусі: Мы лепш, чым “Уралкалій”

На просьбу журналіста Еўрарадыё міністр эканомікі Мікалай Снапкоў падчас прамой лініі газеты “Рэспубліка” пракаментаваў перспектывы “Беларуськалія” пасля разрыву стасункаў з “Уралкаліем”:



Снапкоў: “Па маіх ацэнках, асабістых, мы з’яўляемся лепшай кампаніяй, чым “Уралкалій”. У нас прыкладна, ну, крыху вышэй на 100 долараў сабекошт экспарту. Але ў нас нашмат лепшая лагістыка. І я ўпэўнены, што мы здольныя самастойна сябе пазіцыянаваць на калійным рынку. Незалежна ад таго, якая формула далей будзе — кошт ці аб’ёмы, як прадэклараваў “Уралкалій”: маўляў, аб’ёмы вышэй за ўсё, і паніжэнне сабекошту. У гэтых двух аспектах, я лічу, нашая адносная перавага лепшая, чым у “Уралкалія”.



Нагадаем, пры канцы ліпеня “Уралкалій” адмовіўся ад паслуг “Беларускай калійнай кампаніі”, якая была агульным трэйдарам расійскага прадпрыемства і “Беларуськалія”. Гендырэктар “Уралкалія” Уладзіслаў Баумгертнер заявіў, што кампанія не збіраецца скарачаць аб’ёмы вытворчасці і гатовая забяспечыць рынак калійнымі ўгнаеннямі па 300 долараў за тону. Зараз кошт тоны калійных угнаенняў вагаецца каля 400 долараў.



Фота — nn.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі