Міністр культуры патлумачыў, чаму фільм "Купала" дагэтуль не паказалі ў Беларусі

Міністр культуры патлумачыў, чаму фільм "Купала" дагэтуль не паказалі ў Беларусі

Міністр культуры Анатоль Маркевіч патлумачыў, чаму мастацкі фільм "Купала" дагэтуль не паказалі ў Беларусі. Па яго словах, аказваецца, ва ўсім вінаватая пандэмія COVID-19.

"Мы проста разумеем загрузку нашых кінатэатраў, пакуль яшчэ ёсць меры абмежавальнага характару, таму мы не спяшаемся. Хочам, каб пасля большая колькасць гледачоў ўбачыла гэты фільм. Усяму свой час. Час прыйдзе, і фільм, вядома ж, на паліцы знаходзіцца не будзе", — заявіў чыноўнік у каментары тэлеканалу СТБ.

Біяграфічны фільм "Купала" не можа трапіць да беларускага гледача ўжо другі год. Афіцыйны паказ некалькі разоў пераносілі. Апошні раз яго планавалі паказаць на кінафэсце "Лістапад" напрыканцы 2020-га, але зноў адклалі. У інтэрнэт нават злілі чарнавую версію стужкі, каб гледачы мелі ўяўленне пра фільм.

Падчас яго здымак жарсці разгарэліся не жартоўныя — фільм папракалі ў антырасійскіх настроях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі