Міністр працы: Павышэнне пенсійнага ўзросту спрыяе росту пенсій
Павышэнне пенсійнага ўзросту на фоне старэння насельніцтва дапамагае дасягнуць “стабілізацыі сітуацыі з самім фондам і не скарачаць яго даходную частку”. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала БТ-1.
“Павышэнне пенсійнага ўзросту ўсё-ткі дазваляе ў Беларусі штогод павялічваць пенсіі”, — кажа міністр.
Касцевіч таксама дадала, што за год тэмп росту пенсіі склаў больш за 113% з улікам інфляцыі:
“Калі мы кажам пра лістапад 2019-га, то сярэдняя пенсія па ўзросту — 446 рублёў. У параўнанні з лістападам мінулага году яна павялічылася больш чым на 50 рублёў”.
З 2020-га года жанчыны будуць сыходзіць на пенсію ў 57 гадоў, а мужчыны ў 62.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.