Міністр спорту: Мы б і без скандалу ў СМІ накіравалі Гуркова на чэмпіянат свету!

Міністр спорту: Мы б і без скандалу ў СМІ накіравалі Гуркова на чэмпіянат свету!

Еўрарадыё: Беларускі баец муай-тай Віталь Гуркоў выйшаў у паўфінал на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. Радуецеся яго поспехам?

Аляксандр Шамко: Я падтрымаў яго ў тым плане, каб ён паехаў у гэтую паездку…

Еўрарадыё: Гэта была ваша ініцыятыва ў вырашэнні праблемы з фінансаваннем яго паездкі на чэмпіянат?

Аляксандр Шамко: Даведаўшыся пра праблему, мы падтрымалі яго. Я лічу, што калі перамог на чэмпіянаце рэспублікі, ён самы моцны, і ён павінен ехаць і даказваць свае прэтэнзіі на сусветным першынстве. Гэта відавочна, і пытанне для мяне пра фінансавую няздольнасць не стаяла. Грошы знайшлі і гэтае пытанне было больш… падагрэтым, магчыма, у выніку нейкіх інтэрпрэтацый выказванняў спартсменаў, трэнераў… Дай Божа, каб ён выступіў там годна. Пакуль добра ідзе. А па вяртанні прааналізуем усё, паглядзім.

Еўрарадыё: Вы хочаце сказаць, што калі б у сацсетках шум не ўзнялі і людзі не пачалі збіраць грошы Віталю на паездку, Мінспорту ўсё адно б пытанне вырашыла?

Аляксандр Шамко: Вядома! Ён самы моцны на чэмпіянаце Беларусі. Таму, калі гэтая інфармацыя абвастрылася, адказ быў адназначны. Мы перагаварылі з кіраўніцтвам федэрацыі, з галоўным трэнерам… Пытанне крыху падагрэтае СМІ.

Нагадаем, выступленне Гуркова на спаборніцтвах было пад пытаннем. Віталь, які акрамя таго спявае ў гурце Brutto, выйграў чэмпіянат Беларусі, але пасля высветлілася, што ў Міністэрства спорту нібыта няма грошай на паездку. Менш, чым за адзін дзень прыхільнікі спартсмена сабралі неабходныя тры тысячы еўра. Пасля гэтага грошы знайшлі і чыноўнікі. У выніку сабраныя сродкі Гуркоў паабяцаў перадаць дзіцячаму дому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі