Міністр транспарту Літвы Скуодзіс падаў заяву аб адстаўцы

Міністр транспарту Літвы Скуодзіс падаў заяву аб адстаўцы

Міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс падаў заяву аб адстаўцы на імя прэм'ер-міністра Інгрыды Шымоніце

"Учора адправіў, але, верагодна, рэгістрацыя будзе сённяшняй датай", — перадае словы чыноўніка delfi.lt. 

У пятніцу, 10 снежня, такую ж заяву падаў міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Сёння гэтыя заявы пр'м'ер-міністр абмяркуе з прэзідэнтам Гітанасам Наўседам.

Прычынай адставак стала сітуацыя з транзітам беларускіх калійных угнаенняў праз Літву. ЗША наклалі санкцыі на "Беларуськалій", таму Літва хоча адмовіцца ад транзіту беларускіх грузаў. Аднак "Беларуськалій" аплаціў пастаўкі авансам на некалькі месяцаў наперад. Вярнуць грошы літоўскі бок пакуль што не здолеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі