Кіраўнік МЗС Літвы падаў у адстаўку праз скандал з транзітам беларускага калію

Кіраўнік МЗС Літвы падаў у адстаўку праз скандал з транзітам беларускага калію

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падаў заяву аб адстаўцы. Прычынай стаў скандал з транзітам беларускіх грузаў праз Літву пасля ўвядзення санкцый ЗША.

Заяву аб адстаўцы Ландсбергіс накіраваў прэм'ер-міністру Літвы Інгрыдзе Шымоніце. Сваю просьбу міністр тлумачыць становішчам, якое склалася з "працягам транзіту беларускіх грузаў праз Літву пасля ўвядзення санкцый ЗША". Ён дадае, што разумее, якія рэпутацыйныя выклікі гэта стварае літоўскаму ўраду.

Пра гатоўнасць сысці ў адстаўку заявіў і міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс.

Паволе інфармацыі delfi.lt, Шымоніце заявіла, што дасць адказ пасля выходных.

Як распавядала Еўрарадыё, транзіт беларускага калію праз Літву не спыніўся пасля ўвядзення санкцый ЗША. Гэта выклікала палітычны скандал у Літве.

Габрыэлюс Ландсбергіс — адзін з самых паслядоўных крытыкаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі