Міністр замежных спраў Беларусі ў Бруселі сустрэнецца з "тройкай" ЕС

Візіт у Брусель здзейсніць 26-28 студзеня на запрашэнне чэшскага старшынства ў Еўрасаюзе міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.  Кіраўнік МЗС Беларусі падчас візіту сустрэнецца з "тройкай" ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў. У сустрэчы прымуць удзел кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Чэхіі, Швецыі, а таксама прадстаўнікі Еўракамісіі і Генеральнага сакратарыяту Савета ЕС.

Як паведамляе БЕЛТА, падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя стан і перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь - ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі