Міністр ЖКГ пра планы 100% аплаты за газ і электрычнасць: Нічога не ведаю!
Андрэй Шорац 10 красавіка прадстаўляў у Палаце прадстаўнікоў змены ў закон "Аб пахаванні і пахавальнай справе".
У яго пацікавіліся меркаваннем на іншую тэму. Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін учора заявіў, што з 2015 года беларусы будуць цалкам аплочваць газ і электрычнасць.
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі сказаў, што "няхай свае заявы Калінін каментуе сам". Паводле слоў Андрэя Шораца, ЖКГ працуе "згодна з дэкрэтам прэзідэнта". А паводле яго магчыма ў пачатку года "падняць тарыфы на 5 долараў плюс індэксацыя".
"Больш нічога не ведаю і каментаваць не магу", — заявіў міністр.
Фота — sb.by