Мінпрацы: Дармаеды ў службы занятасці яшчэ не пабеглі
Колькасць беспрацоўных да канца года не вырасце. Афіцыйна ўзровень безпрацоўя ў Беларусі складае каля 0,5%, ці 21000 чалавек.
Такія дадзеныя падчас прамой лініі агучыў начальнік ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацабароны Алег Такун.
У Беларусі статыстыку безпрацоўных складаюць толькі тыя, хто стаіць на ўліку ў службе занятасці. У выпадку, калі чалавек застаецца без працы і ў службу занятасці не ідзе — у афіцыйную статыстыку па беспрацоў'і ён не трапіць.
Але ці не павялічылася гэтая лічба з-за размоваў пра магчымае ўвядзенне падатку на дармаедства? Па словах Алега Такуна, пакуль ніякай хвалі заяваў у службы занятасці няма.
"Мы мяркуем, што колькасць беcпрацоўных да канца года застанецца на такім жа ўзроўні. Прагназуем", — кажа Алег Такун. На пытанне, як можна пражыць на дапамогу па безпрацоўю (максімальная дапамога — да 260 тысяч рублёў (2 базавыя велічыні), чыноўнік кажа, што гэта стымул для пошуку новай працы.
Чацвёра з пятнаццаці мінчукоў на вуліцы — дармаеды па версіі дзяржавы!
Фота — sb.by