Мінск лідзіруе ў краіне па недахопе настаўнікаў

Школа, ілюстрацыйнае фота

Школа, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінску бракуе 4,5% настаўнікаў — гэта найвышэйшы ўзровень у краіне, заўважыў тг-канал "Учительская". Найніжэйшы паказчык — у Гомельскай вобласці (каля 1%). У іншых рэгіёнах сярэдняя колькасць вакансій сярод настаўнікаў склала каля 2%.

Каго бракуе беларускім школам? У першую чаргу настаўнікаў фізкультуры — 185 вакансій. У тройку лідараў уваходзяць таксама настаўнікі матэматыкі (173) і рускай мовы (90).

Прапанаваныя настаўнікам заробкі назваць высокімі не павернецца язык. Сярэдняя стаўка на абвешчаныя вакансіі — 945 рублёў, а медыяннае значэнне яшчэ ніжэй — 850. Пры гэтым, напрыклад, у Брэсцкай вобласці шукаюць школьнага бібліятэкара з заробкам 563 рублі на поўную стаўку. "А самая шчодрая прапанова была для настаўніка фізікі ў Слоніме — блізу 1130 рублёў за 0,3 стаўкі (на поўную выходзіць 3769, але хутчэй за ўсё, гэта памылка)", — адзначаецца ў тг-канале.

Калі меркаваць па сярэднім заробку, найбольш зарабляюць настаўнікі беларускай і рускай моваў, матэматыкі, інфарматыкі, фізікі. А найніжэйшыя заробкі — у настаўнікай выяўленчага мастацтва і кітайскай мовы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі