Мінск змагаецца за права правядзення міжнароднага фестывалю моладзі
На думку сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі, шанцы перамагчы ў нашай сталіцы вельмі вялікія, паведамляе тэлеканал СТВ.
Асноўны канкурэнт Мінска — лівійскі Трыпалі. Дарэчы, самі лівійцы аддаюць перавагу беларускай сталіцы. Дэлегацыя афрыканцаў, якая азнаёмілася з моладзевым рухам у Беларусі, афіцыйна абвясціла аб сваім рашэнні галасаваць за нашу краіну.
Акрамя таго, моладзевыя лідэры дзвюх краін дамовіліся разам развіваць турызм, гуманітарныя, культурныя і дзелавыя сувязі.