Мінскае роварнае таварыства кожны чацвер будзе весці сацсеткі па-беларуску
Мінскае роварнае таварыства раз на тыдзень будзе пераходзіць у сацсетках на беларускую мову. Гэтага ў МРТ папрасілі самі падпісчыкі сацсетак. У суполцы “УКантакце” прагаласавалі паўтары сотні чалавек, “за” — 80%. У суполцы ў фэйсбуку адзначыліся тры дзясяткі чалавек, “за” — адзінагалосна.
Мабыць, беларускамоўны допіс будзе з’яўляцца ў чацвяргі: такую прапанову з хэштэгам #чыстамоўнычацвер вылучыла гомельская вела- і палітычная актывістка Святлана Кароль. Яна ж падала ідэю першага допісу: пераклад на беларускую мову верша Мікалая Рубцова “Букет”:
Я буду гнаць
Свой ровар пад гару,
Яго спыню на поплаве між траў.
Нарву букет —
І кветкі падару
Дзяўчыне, што аднойчы пакахаў.
Еўрарадыё, дарэчы, вядзе свае сацсеткі па-беларуску кожны дзень. Падпісвайцеся на нас:
ФБ: https://www.facebook.com/euroradio.fm/
інстаграм: https://instagram.com/euroradio
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.