Мінскага прадпрымальніка затрымалі за дабаўку да выпечкі, якую ён яшчэ і курыў

Каноплі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Каноплі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У Мінску наркакантроль затрымаў загадчыка вытворчасці сталічнай фірмы, які вырошчваў у лесе каноплі і рабіў з іх марыхуану.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, 34-гадовы мужчына сабранае з "плантацыі" лісце сушыў, здрабняў і захоўваў на складзе фірмы. Міліцыянты знайшлі там 4,5 кілаграма гатовай марыхуаны.

Мінчук заявіў, што наркотык ён курыў, а таксама дадаваў у ежу, у тым ліку ў выпечку. Ягоная жонка ні пра што не падазравала.

Дарэчы, раней мужчына ўжо быў судзімы за аналагічнае злачынства.

Таксама ў міліцыі распавялі яшчэ пра аднаго затрыманага за наркотыкі. Гэта 58-гадовы мужчына. Ён вырошчваў каноплі ў сябе дома — як кажа, для асабістага ўжывання. Міліцыянты знайшлі ў кватэры і канфіскавалі таксама абсталяванне для вырошчвання канопляў, прыстасаванні для курэння і разавую дозу марыхуаны.

На абодвух затрыманых пачалі крымінальныя справы за захоўванне наркотыкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі