Мужчына згубіў у Мінску кашалёк з наркотыкамі і звярнуўся ў міліцыю
Мужчына згубіў кашалёк з наркотыкамі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
На два гады "хіміі" асудзілі 36-гадовага жыхара Смалявіцкага раёна па абвінавачанні ў незаконным набыцці і перавозцы псіхатропнага рэчыва без мэты збыту. Паводле звестак агенцтва "Мінск-Навіны", мужчына сам паспрыяў, каб на яго пачалі крымінальную справу.
Паведамляецца, што ў наркашопе ён набыў альфа-PVP, забраў "закладку" і частку наркотыку ўжыў. Рэшту парашку, загарнуўшы ў банкноту, мужчына паклаў у кашалёк і пайшоў на шопінг у гандлёвы цэнтр на вуліцы Пятра Мсціслаўца.
У гандлёвым цэнтры ён згубіг партманэт і звярнуўся ў міліцыю. Міліцыянты знайшлі страчаны кашалёк, а ў ім — і забароненае рэчыва масай не менш за 0,21 г.
Акрамя "хіміі" мужчыну прызначылі прымусовае лячэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.