Мінская студэнтка памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў на вечарынцы

Мінская студэнтка памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў на вечарынцы

19-гадовая студэнтка адной з мінскіх ВНУ памерла да перадазіроўкі наркотыкаў у ноч на 5 жніўня. Паведамленне пра гэта міліцыянты атрымалі ў 1 гадзіну 30 хвілін ночы, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама. Следчы камітэт высвятляе акалічнасці справы.

Паведамляецца, што 3 жніўня маладыя людзі купілі ў не вядомага распаўсюдніка небяспечны псіхатроп, які атрымалі праз закладку. Увечары 4 жніўня ў дзяўчыны дома сабралася кампанія з васьмі чалавек, чацвёра з якіх — непаўналетнія. Яны збіраліся на вечарынцы ўжываць закуплены наркотык. Бацькоў дзяўчыны ў кватэры не было.

Як адзначаюць праваахоўнікі, псіхатроп быў расфасаваны з дапамогай электронных вагаў у пустыя капсулы ад медпрэпаратаў. Кожнаму прызначалася па дзве капсулы з наркотыкам. Па адной капсуле прысутныя з'елі адразу, а астатнія пакінулі для наступнага ўжывання.

Праз нейкі час гаспадыні вечарынкі стала кепска, госці выклікалі ёй "хуткую". Аднак медыкі не здолелі выратаваць дзяўчыну, яна памерла ў сваёй кватэры.

Следчыя пачалі крымінальную справу за незаконны абарот псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі