Мінскі маршрутчык збіў цяжарную дзяўчыну на пешаходным пераходзе (відэа 18+)

Мінскі маршрутчык збіў цяжарную дзяўчыну на пешаходным пераходзе (відэа 18+)

У мінскім мікрараёне Лошыца кіроўца 1966 года за рулём маршруткі №1152 збіў цяжарную дзяўчыну. ДТЗ здарылася каля 9-й гадзіны раніцы. ДАІ Мінска ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале паведаміла, што Peugeot Boxer наехаў на дзяўчыну на пешаходным пераходзе.

На месцы працуюць следчыя, вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Мінскі маршрутчык збіў цяжарную дзяўчыну на пешаходным пераходзе (відэа 18+)
Фота: прэс-служба ДАІ

Момант аварыі трапіў на відэа. На ім бачна, што дзяўчына пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе каля паліклінікі. Таксама бачна, што мікрааўтобус перад
сутыкненнем нават не пачынаў тармазіць.

Асцярожна! Відэа 18+:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі