Мінскі ўніверсам "Цэнтральны" выстаўлены на продаж

"Цэнтральны" выстаўлены на продаж

"Цэнтральны" выстаўлены на продаж / Onliner

У Мінску зноў прадаюць легендарны ўніверсам "Цэнтральны", паведамляе realt.by.

У 2014 годзе універсам набыла кампанія "НП-Сэрвіс", якая развівала сетку "Хатні". Праз фінансавыя праблемы арганізацыі "Цэнтральны" спрабавалі прадаць у 2018-м, але тады ніхто не купіў яго за 9,8 мільёна долараў у эквіваленце. А ў 2021-м ва ўніверсаме адкрыўся супермаркет "Еўраопт".

Цяпер за краму плошчай 2813 метраў квадратных просяць 6,741 мільёна долараў. Таксама пакупніку дастанецца зямельны ўчастак у 0,3094 га з правам часовага карыстання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі