Мінскія ІП прынеслі “вянок” да падатковай: “Памятаем, верым, маўчым” (фотафакт)
Мінскія індывідуальныя прадпрымальнікі прынеслі да падатковай інспекцыі Партызанскага раёна рытуальны вянок. Ён зроблены з пакрышкі і лапак штучнай ялінкі, а таксама аздоблены чорнай жалобнай стужкай, на якой напісана: “Памятаем, верым, маўчым”.
Сваім перформансам прадпрымальнікі спрабавалі данесці да калегаў з рэгіёнаў, што ім досыць адседжвацца дома, піша “Салідарнасць”.
Цягам апошніх тыдняў прадпрымальнікі ладзяць мітынгі і іншыя акцыі пратэсту, патрабуючы адмяніць прэзідэнцкі ўказ № 222, згодна з якім яны абавязаныя гандляваць таварам з сертыфікатамі Мытнага саюза.