Мінскія металісты Andrea Gail падпісалі кантракт з аўстралійскім лэйблам

Мінская хардкор/метал каманда Andrea Gail падпісала кантракт з аўстралійскім лэйблам 10th Legions Records.

“Мы імкнуліся ахапіць як мага больш людзей, дадавалі новых знаёмых з ліку тых, хто “у тэме”. І так атрымалася, што сярод іх быў Trevor з 10th Legions Records, — распавядае Еўрарадыё вакаліст Andrea Gail Сяргей Папоў. — Мы не ведалі, хто ён, і проста размаўлялі пра музыку: нашу, сусветную, аўстралійскую… Пасля Трэвар заўважыў, што я вакаліст нейкай каманды, і сказаў, што яму было б цікава паслухаць нашы песні. Паслухаў, яму спадабалася. І праз нейкі час ён прапанаваў “падпісаць” нас”.

Абмеркаванне ўмоваў заняло два тыдні. Распаўсюджваць дэталі кантракта гурт не мае права. Але “мы не сталі б падпісваць пагадненне, калі б умовы былі нам не цікавыя”, — падкрэслівае Сяргей Папоў.

10th Legions Records — невялікі, але актыўны лэйбл з Перта, Аўстралія. Ён працуе з гуртамі Before the Murder, Silence Before і іншымі. Andrea Gail — першая ўсходнееўрапейская знаходка лэйбла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі