Мінскія настаўнікі сарвалі паказ фільма на "Лістападзе"
Фільм "Брамнік", які паказалі ў апошні дзень кінафестывалю "Лістапад", адзначыўся скандалам. На паказ стужкі з пазнакай "14+" у кінатэатры "Піянер" настаўнікі прывялі пяцікласнікаў. Як піша tut.by, педагогі проста не звярнулі ўвагі на абмежаванне па ўзросце.
Фільм прысвечаны каханню падлеткаў і ранняй цяжарнасці.
Мэтанакіравана паглядзець фільм фестывальнай праграмы прыйшло каля сямі чалавек. Астатнюю аўдыторыю склалі школьнікі і іх настаўнікі. Па словах сведкаў, праз 15 хвілінаў пасля пачатку кінапаказу стужку давялося спыніць, бо педагогі ўзнялм сапраўдны бунт. У выніку супрацоўнікі кінатэатра замест фестывальнай стужкі ўключылі мультфільм "Тролі".
Супрацоўнікі кінатэатра распавялі журналістам, што зрабілі ўсё, што маглі, але з настаўнікамі было немагчыма размаўляць.