Мінскія ўлады дазволілі ўдзельнікам “Чарнобыльскага шляху” сабрацца ў 18.00

Мінскія ўлады дазволілі ўдзельнікам “Чарнобыльскага шляху” сабрацца ў 18.00

Мінскія ўлады дазволілі ўдзельнікам “Чарнобыльскага шляху” сабрацца 26 красавіка ў 18.00. Пра гэта ў Facebook напісаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Раней чыноўнікі прапаноўвалі збор у 14.00, а ў працоўны дзень гэта значна абмяжоўвала б колькасць удзельнікаў вулічнай акцыі. Арганізатары не маглі з гэтым пагадзіцца і нават планавалі падаць у суд на Мінгарвыканкам. Яны, дарэчы, хацелі сабраць людзей каля тэатру оперы і балету і правесці іх па новым маршруце — да чарнобыльскай капліцы, але мінскія ўлады не дазволілі. Шэсце пачнецца на пляцоўцы каля кінатэатра “Кастрычнік” і пройдзе па традыцыйным маршруце — да плошчы Бангалор, дзе а 20-й гадзіне мусіць пачацца мітынг.

Як вядома, заяўку на правядзенне “Чарнобыльскага шляху” падавалі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, Беларускай партыі “Зялёныя”, аргкамітэта па стварэнні партыі БХД і кампаніі “Гавары праўду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі