Мінскія ўлады вырашаць, ці атрымаюць студэнты льготы і зніжкі

Пытанне аб прадастаўленні некаторых ільгот і зніжак для сталічных студэнтаў прапрацуюць у Мінгарвыканкаме. Пра гэта заявіў яго старшыня Андрэй Шорац. 25 лістапада ён сустракаўся з моладзю ў рамках агульнарэспубліканскага праекта "Адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня".

Маладыя людзі задалі кіраўніку сталіцы пытанне пра прадастаўленне льгот і зніжак для студэнтаў, у тым ліку і на праезд у грамадскім транспарце, на наведванне розных спартыўных аб'ектаў, набыццё кніг. Андрэй Шорац паабяцаў, што ў Мінгарвыканкаме гэтае пытанне "прапрацуюць".

У той жа час Шорац падкрэсліў, што не з'яўляецца прыхільнікам ільгот. "Няправільна дзяліць людзей на белых і чорных, прадастаўляючы адным некаторыя прывілеі, а іншым не. Мы павінны даць людзям магчымасць зарабіць, каб яны маглі набыць сабе тое, што ім неабходна. Гэта самы галоўны пастулат", — цытуе словы старшыні Мінгарвыканкама БЕЛТА.

Стала вядома, калі падаражэе праезд у грамадскім транспарце Мінска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі