"Мінсктранс" і "Рэмаўтадар" зафарбавалі рэкламу наркотыкаў у Мінску

"Мінсктранс" і "Рэмаўтадар" зафарбавалі рэкламу наркотыкаў у Мінску

Дзяржаўныя прадпрыемствы "Мінсктранс" і "Рэмаўтадар" 25 студзеня зафарбавалі надпісы з рэкламай наркотыкаў у мінскім раёне "Міхалова", піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Як распавядала Еўрарадыё, надпісы з прапановай зарабіць на продажы наркотыкаў з'явіліся ў раёне некалькі дзён таму. Журналістка Еўрарадыё 24 студзеня тэлефанавала ў міліцыю, "Мінсктранс" і камунальнікам, каб даведацца, хто мусіць знішчыць рэкламу наркотыкаў. 

У "Мінсктрансе" агенцтву "Мінск-Навіны" паведамілі, што па вуліцах Алібегава, Янкі Брыля і Гурскага праехала брыгада і цалкам ачысціла слупы ад гэтай рэкламы. Ачысткай прыпынкаў займалася прадпрыемства "Рэмаўтадар". 

Дырэктар філіяла прадпрыемства "Рэмаўтадар Маскоўскага раёна" Дзмітрый Мархель распавёў: "У 13:30 25 студзеня нам паступіў сігнал з нагоды рэкламы наркотыкаў на прыпыначных пунктах, размешчаных на вуліцах Уманскай, Алібегава, Янкі Брыля і Гурскага. Па ўказаных адрасах неадкладна адправілі брыгаду дарожных работнікаў. І праз паўтары гадзіны рэклама наркотыкаў была ліквідаваная з усіх пяці прыпынкаў, дзе яе выявілі".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 25.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі