Мінскводаканал: патрэбны нейкі час, каб з трубаў выцесніла ваду з пахам

Мінскводаканал: патрэбны нейкі час, каб з трубаў выцесніла ваду з пахам

Міністэрства аховы здароўя паведамляе ў Telegram апошнюю інфармацыю пра сітуацыю з пітной вадой у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска. З раніцы з кранаў мясцовых жыхароў цячэ неякасная вада з непрыемным пахам. Людзі кінуліся ў крамы набываць пітную ваду, на некаторых вуліцах з'явіліся цыстэрны з вадой. Жыхары скардзіліся, што іх мала. Па звестках Мінаховы здароўя, у згаданых раёнах іх ужо 25. Санітарна-эпідэміялагічная служба рабіла пробы вады і выпрацавала рэкамендацыі адпаведным службам, але якія менавіта, невядома. "Мінскводаканал" прамывае магістральныя вадаправоды.

Дырэктар "Мінскводаканала" Алег Аўруцін паведаміў, што з ачышчальнай станцыі ў сетку патрапляе вада "без пабочных пахаў". Аднак "патрэбны нейкі час, каб яна выцесніла ваду з пахам", кажа ён. Аўруцін падкрэслівае, што сітуацыя маніторыцца і праца над ліквідацыяй праблемы працягваецца. Раней яе абяцалі вырашыць сёння ўвечары.

Аператыўныя даныя пра месцазнаходжанне аўтацыстэрнаў з вадой з'яўляюцца ў тэлеграм-канале "Мінск. Афіцыйна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі