Мінтранс Беларусі павышае тарыфы на праезд па платных дарогах

Платная дарога 

Платная дарога  / vitbichi.by

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на праезд па платных дарогах. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый. Дакумент з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новыя тарыфы пачынаюць дзейнічаць з 20 верасня. 

Дазвол на карыстання аўтадарогамі на 15 дзён падаражэў на 2 еўра і цяпер будзе каштаваць 20 еўра, на 30 дзён — 31 еўра (+3 еўра), на год — 107 еўра (+11 еўра). 

Тарыф на праезд транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т складзе

  • пры наяўнасці 2 восяў — 11,4 еўрацэнта за км (+1,3 еўрацэнта за км у параўнанні з дзеючым),
  • пры наяўнасці 3 восяў — 14,2 еўрацэнта за км (+1,6 еўрацэнта за км),
  • пры наяўнасці 4 і больш восень-17,1 еўрацэнта за км (+1,9 еўрацэнта за км). 

Павялічаныя тарыфы і ў выпадку неаплаты праезду. Разавы тарыф для транспартных сродкаў з масай да 3,5 т складзе 14 еўра (+2 еўра). Для ТС з дапушчальнай масай больш за 3,5 т — 18 еўра (+2 еўра) у дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты і 36 еўра (+4 еўра)  —  у дачыненні да фактаў неаплаты. 

Адзначым, што папярэдні раз Мінтранс падвышаў тарыфы на праезд па дарогах у чэрвені 2023 года. Платнымі ў Беларусі з'яўляюцца асноўныя магістралі. Пры гэтым легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў краінах ЕАЭС, вызваленыя ад платы за праезд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі