Мінюст пачаў пазапланавую праверку "Экадому"
Міністэрства юстыцыі пачало пазапланавую праверку адпаведнасці дзеяння грамадскага аб'яднання "Экадом" патрабаванням заканадаўства, піша @nuclearbelarus.
Сёлета "Экадому" споўнілася 25 гадоў, гэта найстарэйшага грамадская арганізацыя экалагічнай накіраванасці ў Беларусі.
Праект вырас з арганізацыі Next Stop — New Life, якая працавала з дзецьмі Чарнобыля. Некаторыя яе сябры і стварылі "Экадом". Арганізацыя заўсёды імкнулася аб'яднасць беларускіх зялёных, але патрапіла ў няміласць да ўладаў з-за барацьбы супраць будаўніцтва і дзейнасці АЭС у Беларусі яшчэ ў 2006 годзе.
"Экадом" шмат разоў абараняў навакольнае асяроддзе і дапамагаў людзям вырашыць экалагічныя праблемы.
6 верасня 2020 года нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве была затрыманая кіраўніца "Экадому" эколаг Ірына Сухій.
— Так, я знаходзілася на гэтым мерапрыемстве з плакатам "#ябатька гэтую АЭС разам з ябатькой!". Я супраць запуску АЭС і выказвала такім чынам сваю грамадзянскую пазіцыю. Фота з мірнай акцыі апублікавала на сваёй стронцы ў фэйсбуку, хаваць свой удзел не збіралася", — заявіла на судзе эколаг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.