Мінюст прызнаў нелегітымным з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі

Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), што праходзіў 10 кастрычніка. Пра гэта паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на старшыню партыі Анатоля Сідарэвіча. Нагадаем, скаргу ў Мінюст падаў былы старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч і "яшчэ адзін чалавек". Месяц Міністэрства займалася праверкай дакументаў з’езду.

Прэтэнзіі былі выказаны да таго, што не вылучаліся прадстаўнікі Гомельскай і Магілёўскай абласных арганізацый. Сідарэвіч кажа, што яны незарэгістраваныя, таму адпаведна і не было вылучэння. Анатоль Сідарэвіч мяркуе, што цяпер давядзецца праводзіць новы з’езд партыі.

10 кастрычніка на з'ездзе, прызнаным Мінюстам нелегітымным, Сідарэвіч быў абраны новым старшынём замест Анатоля Ляўковіча. Апошні не пагадзіўся з такімі вынікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі