Мінюст вынес афіцыйнае папярэджанне БСДП за "абразлівыя выявы дзяржаўнага сцяга"
8 чэрвеня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі, піша "Наша Ніва".
Прычынай сталі ілюстрацыі вядомага дызайнера Уладзіміра Цэслера ў трэцім нумары партыйнага часопісу "Пазіцыя". На думку чыноўнікаў Мінюста, на некаторых з іх былі абразлівыя выявы дзяржаўных сцяга і герба.
"Гэта сведчыць аб яўнай непавазе БСДП да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама прапагандуе негатыўнае стаўленне да іх, што з’яўляецца парушэннем патрабаванняў Закона "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Міністэрства абавязала БСДП ліквідаваць "вышэйзгаданыя парушэнні заканадаўства і свайго статута". Пра зробленую працу трэба паведаміць у Мінюст да 11 чэрвеня. Калі ніякіх зменаў не адбудзецца, то партыю можа чакаць спачатку прыпыненне дзейнасці, а потым — ліквідацыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.