Мінздароўя абвяргае звесткі, што ў Віцебску памерла жанчына з каранавірусам

Мінздароўя абвяргае звесткі, што ў Віцебску памерла жанчына з каранавірусам

У Віцебску 18 сакавіка памерла 58-гадовая Таццяна Х. Жанчыну шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх, піша "Наша Ніва".

Сваякі заяўляюць, быццам тэст на каранавірус у Х. даў станоўчы вынік. 

"У Таццяны былі і спадарожныя праблемы са здароўем: высокі ціск, цукроўка. Афіцыйнай прычынай смерці, канечне, напісалі не каранавірус. Але вось такі факт", — паведаміла журналістам нявестка.

Сваякі Х. кажуць, што ім таксама загадалі здаць тэсты. Цяпер яны ў хатнім каранціне, чакаюць вынікаў. Кажуць, прыкметаў захворвання ў іх пакуль няма.

Хавалі віцяблянку, па словах нявесткі, у закрытай труне, апрацаванай сродкамі дэзынфекцыі. 

У каментары "Нашай Ніве" прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун абвергла звесткі пра каранавірус у памерлай: "Дыягназаў у яе шмат, але гэтага няма". Пазней сітуацыю пракаментаваў мініст аховы здароўя Уладзімір Каранік. Ён сказаў сайту Onliner.by, што каранавіруса ў жанчыны не было. 

Паводле афіцыйных звестак на 20 сакавіка, каранавірус у Беларусі выяўлены ў 69 чалавек, 15 з іх ужо выпісаныя. Клінічныя прыкметы інфекцыі назіраюцц ў 12 чалавек, яшчэ 42 маюць станоўчыя вынікі тэстаў, але без прыкметаў інфекцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі