Мінздароўя: ад COVID-19 у Беларусі прышчапіліся каля 200 замежнікаў

Мінздароўя: ад COVID-19 у Беларусі прышчапіліся каля 200 замежнікаў

Каля 200 замежнікаў атрымалі з Беларусі першую прышчэпку супраць COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта грамадзяне Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі.

З 15 ліпеня 2021-га па 31 снежня 2022 года ў нашай краіне дзейнічае "бязвіз" для грамадзян 73 краін, якія прыязджаюць, каб прышчапіцца ад каранавіруса. Зрабіць прышчэпку замежныя грамадзяне могуць у 59 установах аховы здароўя, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі