Мінздароўя дазволіла пакідаць захварэлых дзяцей дома без даведкі на 5 дзён

Пачынаецца сезон ВРВІ / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пачынаецца сезон ВРВІ / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе не патрабаваць даведкі ў дзяцей, якія праз хваробу вымушаныя прапусціць да пяці дзён навучання. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам міністра Дзмітрыя Піневіча. Там таксама адзначаецца, што гэтая мера прынятая "на перыяд высокага ўздыму захворвання і з мэтай прадухілення распаўсюджвання інфекцый".

У афіцыйным Telegram-канале адной з мінскіх школ таксама з'явілася інфармацыя, што "для таго каб прадухіліць распаўсюд COVID-19", навучэнцы, якія маюць прыкметы ВРВІ, могуць не хадзіць на вучобу цягам 5 дзён. "Пры гэтым даведка аб стане здароўя і часовай непрацаздольнасці не патрабуецца", — гаворыцца ў паведамленні.

Летась праз тое, што дзіця нельга было пакінуць дома без даведкі, у мінскіх паліклініках выстройваліся вялізныя чэргі.

Минздрав разрешил оставлять приболевших детей дома без справки на пять дней

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі