Мінздароўя: Кошты на некаторыя лекі ў Беларусі вышэй, чым у Расіі і ЕС

Мінздароўя: Кошты на некаторыя лекі ў Беларусі вышэй, чым у Расіі і ЕС

Кошты на некаторыя лекі ў Беларусі вышэйшыя, чым у Расіі. А 15-20 відаў лекаў у Беларусі каштуюуць даражэй, чым у Еўрасаюзе. Пра гэта намеснік міністра аховы здароўя Валерый Шаўчук заявіў 25 траўня падчас выступу перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

"Многія замежныя вытворцы пры экспарце сваёй прадукцыі ўлічваюць аб'ём рынку. Калі яго аб'ём вялікі, цана адпаведна ніжэйшая. Вядома, фармацэўтычны рынак Беларусі не параўнаць з расійскім. У грашовым выяўленні ёмістасць беларускага рынку складала 700 мільёнаў долараў, расійскага — каля 20 мільярдаў долараў" , — перадае БелаПАН словы Шаўчука.

Чыноўнік паведаміў, што Мінздароўя спрабуе знізіць кошты на лекі трыма спосабамі. Першы спосаб — гэты дамовы наўпрост з вытворцамі, без пасярэднікаў. Па словах Шаўчука, некаторыя вытворцы адмаўляюцца ад гэтага, бо ў нас малы рынак.

Таксама Мінздароўя спрабуе знізіць кошты лекаў праз зніжэнне аптовых і рознічных надбавак. Надбаўка на дарагія лекі, кажа Шаўчук, складае 3-4%, хаця максімальная гандлёвая надбаўка — 40%.

Трэці спосаб намеснік міністра назваў найбольш эфектыўным — гэта ўласная вытворчасць лекаў у Беларусі. "Напрыклад, мы асвоілі вытворчасць аднаго з анкалагічных прэпаратаў, пасля гэтага фірма-вытворца знізіла кошт адразу ў шэсць разоў. Эканомія бюджэту склала каля 3,5 млн долараў", — канстатаваў Шаўчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі