Мінздароўя: медустановы Мінска вяртаюцца да планавага рэжыму работы

Мінскі анкадыспансер / minsknews.by
Мінскі анкадыспансер / minsknews.by

Медустановы Мінска паступова вяртаюцца да планавага рэжыму работы, расказаў журналістам Дзмітрый Піневіч, першы намеснік міністра аховы здароўя.

Пачаў аказваць пакуль што толькі хірургічную дапамогу Мінскі гарадскі анкалагічны дыспансер, у якім пад пацыентаў з COVID-19 былі перапрафіляваныя два корпусы. Плануецца, што з 2 чэрвеня медустанова будзе прымаць пацыентаў па ўсіх напрамках. Таксама намеснік міністра анансаваў вяртанне да планавага рэжыму работы гінекалагічнай бальніцы Мінска.

— Потым — бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, куды прыпынена шпіталізацыя. Паглядзім некалькі дзён і будзем уводзіць гэты найбуйнейшы цэнтр для аказання экстраннай і неадкладнай дапамогі ў звычайны рэжым работы, — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Нагадаем, акрамя Гарадской інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска, пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у 6-ю гарадскую клінічную бальніцу (тэрапеўтычны і траўматалагічны карпусы), 4-ю (тэрапеўтычны корпус), 10-ю і 3-ю бальніцы, Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер (2 корпусы), Гарадскую гінекалагічную бальніцу.

Таксама пацыентаў, што ўжо перанеслі пнеўманію, якія маюць патрэбу ў далечванні і рэабілітацыі, накіроўваюць у 11-ю гарадскую клінічную бальніцу, Рэспубліканскую клінічную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі "Аксакаўшчына" і Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў ВАВ імя П. М. Машэрава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі