Мінздароўя назвала 12 медцэнтраў, пазбаўленых ліцэнзіі

Цалкам пазбаўленая ліцэнзіі на медычную дзейнасць аршанская фірма "Флорэнс-Дэнталь". Прычынай называюцца "перашкоды дзейнасці камісіі Міністэрства аховы здароўя ў правядзенні мерапрыемстваў па кантролі".



Астатнія медцэнтры пазбаўленыя ліцэнзій толькі на асобныя віды дзейнасці, адзначае Радыё "Свабода".



Ліцэнзія па анестэзіялогіі ды рэаніматалогіі пазбаўленыя: ТАА "Валерэ" (Мінск), ТАА "Грандмедыка" (Мінск), замежнае прыватнае кансультацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "МедАрт" (Мінск), ТАА "Медэксперт" (Мінск), ТАА "Дзеля здароўя" (Мінск), ТАА "ТрансЭнэргаОйл" (Мінск), СТАА "Экамедсэрвіс — Медычны цэнтр" (Мінск).



У сферы работ і паслуг па гінекалогіі без ліцэнзіі засталося ТАА "Жадаем здароўя" са Слуцка.



У частцы работ і паслуг па хірургіі ліцэнзіі пазбавіліся ТАА "Сольфея" (Мінск) і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг "Леда-Мед" (Баранавічы).



Ліцэнзію на работы і паслугі па хірургічнай стаматалогіі забралі ў аршанскага ТАА "Стомако".



Сярод прычынаў ліквідацыі ліцэнзіяў называецца адсутнасць умоваў для выканання амбулаторных аперацый, невыкананне клінічных пратаколаў (стандартаў) аказання меддапамогі, няпоўная камплектацыя набораў для аказання рэанімацыйных мерапрыемстваў пры станах, якія пагражаюць жыццю пацыента.



Нагадаем, што праверка медцэнтраў па ўсёй краіне пачалася пасля трагічнай смерці Юліі Кубаравай. Маладая гродзенка некалькі тыдняў правяла ў коме пасля аперацыі ў сталічным медцэнтры "Экамедсэрвіс". З нагоды яе смерці пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі