Мінздароўя перастане рэгуляваць цану на слабіцельнае
Мінздароўя больш не будзе рэгуляваць цану на слабіцельнае / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Мінздароўя больш не будзе рэгуляваць кошты на слабіцельнае. Адпаведная пастанова Саўміна №444 ад 6 ліпеня апублікаваная ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце гаворыцца, што асаматычна дзейныя слабіцельныя сродкі выключаюцца з пераліку лекавых сродкаў беларускай вытворчасці, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя. Гаворка ідзе пра лактулозу — сіроп "Прэлакс".
Таксама пастанова Саўміна вызначае пералік лекаў, на якія трэба рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны. Гэта 37 найменняў лекавых прэпаратаў, у тым ліку гарачкапаніжальныя прэпараты і антыбіётыкі шырокага спектру дзеяння, кроплі для вачэй, абязбольвальныя ды інш.
У гэты пералік трапіў і сіроп лактозы слабіцельнага дзеяння — значыць, падаражэць прэпарат не павінен, хоць цану на яго і перасталі рэгуляваць, піша інфармагенцтва Sputnik.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.