Мінздароўя сёння мусіць завяршыць праверку "Экамедсэрвіса"
Працоўная група павінна 8 траўня падаць у Міністэрства аховы здароўя матэрыялы гэтай праверкі.
У прыватнасці, працоўная група правярала выкананне ліцэнзійных патрабаванняў і нормаў заканадаўства ў "Экамедсэрвісе", паведамляе interfax.by.
Нагадаем, што ў сувязі са смерцю Юліі Кубаравай пасля аперацыі ў "Экамедсэрвісе" праводзяць праверкі ўсіх мінскіх медцэнтраў. У СМІ з'явіліся звесткі, што 7 прыватных медцэнтраў пазбаўленыя ліцэнзіі на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі.