Мінздароўя так і не патлумачыла ўчорашняе "знікненне" ў статыстыцы 353 пацыентаў
У Мінздароўя Беларусі так і не патлумачылі ўчорашняе "знікненне" ў статыстыцы 353 пацыентаў. На гэтую хібу ў афіцыйнай статыстыцы па сітуацыі з COVID-19, апублікаванай у аўторак, звярнула ўвагу Еўрарадыё. Паведамлялася пра 893 выпісаных з бальніц пацыентаў і што агулам ужо ачунялі 115 587 чалавек. Але розніца паміж лічбамі панядзелка і аўторка — 1246 пацыентаў, а не 893. Адпаведна, Мінздароўя недзе "згубіла" 353 пацыентаў — яны быццам бы паправіліся, але не былі выпісаныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.